Подзвіг народа бессмяротны! У Беларусі адсвяткавалі 80-годдзе Вялікай Перамогі
09.05.2025
У Рэспубліцы Беларусь сёння адзначаюць Дзень Перамогі - свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу.






































