Прадстаўнікі Віцебшчыны адзначаны за уклад у правядзенне V Усебеларускага народнага сходу
29.07.2016
За значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне пятага
Усебеларускага народнага сходуГанаровай
граматай Савета Міністраў Беларусі ўзнагароджаны трое прадстаўнікоў Віцебшчыны.
Гэта старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама
Святаслаў Зароўскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік
аддзела па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання галоўнага
ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Аляксандр Бутараў і
загадчык сектара па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Сафейчанка.