Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады ўручаны на адкрыцці \"Славянскага базару\"
15.07.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14
ліпеня на ўрачыстым адкрыцці XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў
\"Славянскі базар у Віцебску\" уручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне
літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады. Лаўрэатам
прэміі стаў народны артыст СССР, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага
акадэмічнага Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.І.Чайкоўскага Уладзімір
Федасееў.
Прэмія таксама прысуджана аўтарскаму
калектыву ў складзе аўтара ідэі, архітэктара, протаіерэя, настаяцеля
Усіхсвяцкага прыхода Мінска Фёдара Поўнага; скульптара, заслужанага дзеяча
мастацтваў Беларусі Уладзіміра Слабодчыкава; архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі
Беларусі Ігара Марозава.
Прэміі Саюзнай дзяржавы ўдастоены яшчэ
адзін аўтарскі калектыў у складзе народнага артыста Беларусі і мастацкага
кіраўніка ансамбля \"Сябры\" Анатоля Ярмоленкі; кампазітара,
заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Алега Елісеенкава; паэта, уладальніка
літаратурнай прэміі \"Залаты купідон\" Івана Юркіна.
Прэміі прысуджаны за творы літаратуры і
мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і
ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.