Прэзідэн т Беларусі заслухаў даклад старшыні Віцебскага аблвыканкама аб ходзе жніва ў рэгіёне
13.08.2019
Ход
уборачнай кампаніі ў краіне па-ранейшаму застаецца ў полі зроку Прэзідэнта
Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Профільныя кіраўнікі, а таксама старшыні
аблвыканкамаў без адрыву ад работ у палях у штодзённым рэжыме інфармуюць
кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня заслухаў
падрабязны даклад губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва аб ходзе
жніва ў рэгіёне.
На сённяшні дзень у рэгіёне ўбрана 60
працэнтаў плошчаў, у засеках ужо больш за 650 тыс. т збожжа. Павялічваць гэту
лічбу належнымі тэмпамі аграрыям пакуль перашкаджае надвор'е. У прыватнасці,
сёння з-за дажджоў палявыя работы ў вобласці фактычна спынены. Разам з тым, як
далажыў Мікалай Шарснёў, аптымізм аграрыі не страчваюць - як толькі дадуць
магчымасць умовы надвор'я, за справу возьмуцца з максімальнай аддачай і
эфектыўнасцю. Прэзідэнт таксама цікавіўся ходам уборкі лёну ў Віцебскай
вобласці. На бягучы момант у рэгіёне ўжо выцераблена амаль 75 працэнтаў плошчы
лёну, што складае 10 тыс. га.