Прэзідэнт падпісаў указ аб развіцці АПК Віцебскай вобласці

25.02.2020

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указ нумар 70 "Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У мэтах нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і загрузкі вытворчых магутнасцей Віцебскаму аблвыканкаму прадастаўлена права па ўзгадненні з Саветам Міністраў фарміраваць сыравінныя зоны і аграпрамысловыя аб'яднанні з удзелам арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па перапрацоўцы і вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Арганізацыі, уключаныя ў сыравінную зону, будуць праводзіць адзіную вытворчую, фінансавую ўліковую палітыку.

Ва ўказе прадугледжаны механізмы ўрэгулявання фінансавых адносін паміж суб'ектамі гаспадарання Віцебскай вобласці (рэструктурызацыя абавязацельстваў паміж прадпрыемствамі і іх крэдыторамі).

Акрамя таго, дакумент змяшчае меры, накіраваныя на замацаванне кадраў у вёсцы, у тым ліку падтрымку маладых спецыялістаў.

БЕЛТА.