Пытанні з эпідсітуацыяй у рэгіёнах на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя
16.04.2020
Кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя будзе персанальна курыраваць рэгіёны па пытаннях з эпідсітуацыяй, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава перад сустрэчай з медыкамі ў Віцебску.
"Гэта дае магчымасць лепш кантраляваць абстаноўку і хутка прымаць неабходныя рашэнні. Міністр Уладзімір Каранік курыруе Віцебскую вобласць. Безумоўна, ён жа адказвае і за ўсю сістэму аховы здароўя краіны. Першы намеснік Дзмітрый Піневіч адказвае за Мінск, намеснік міністра Алена Богдан замацавана за іншымі абласцямі, у якіх эпідсітуацыя больш спакойная", - сказала Наталля Качанава.
У Віцебску праходзіць сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка з медыкамі. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні ў рабоце ўстаноў аховы здароўя і барацьбе з каранавірусам у рэгіёне.