Разнастайнасць навагодніх hand-made сувеніраў прадстаўлена на выстаўцы ў Віцебску

20.12.2017

 

Разнастайнасць навагодніх hand-made сувеніраў прадстаўлена на выстаўцы ў Віцебску, паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Экспазіцыя аб\'яднала работы амаль сотні майстроў народнай творчасці практычна з усіх раёнаў вобласці. Аўтарскія стылізаваныя цацкі, разнастайныя навагоднія і калядныя сувеніры, дэкаратыўныя пано, арт-аб\'екты, фларыстычныя кампазіцыі, інсталяцыі, ёлачныя ўпрыгажэнні выкананы з бяросты, гліны, керамікі, саломкі, тканін, бус, пацерак і іншых матэрыялаў. Цэнтральнае месца сярод іх займаюць маляўнічыя калядныя і навагоднія маскі.

Наведаць выстаўку можна да 20 студзеня. Пры гэтым усімі прадстаўленымі на ёй экспанатамі можна не толькі палюбавацца, але і набыць, адзначылі ў метадычным цэнтры.