Рэгіянальныя адборы для ўдзелу ў конкурсах \"Славянскага базару\" пачнуцца ў Беларусі з 1 снежня
27.11.2017
Удзельнікі конкурсу выканаўцаў эстраднай песні павінны прадставіць дзве кампазіцыі: песню беларускага аўтара на беларускай мове і песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў. Юныя ўдзельнікі дзіцячага музычнага конкурсу таксама павінны прадставіць дзве кампазіцыі: эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню на выбар удзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці. Рэгіянальнае журы традыцыйна будзе складацца з вядучых спецыялістаў у сферы эстрады і выканальніцкага майстэрства, заслужаных творчых работнікаў сцэны і прадстаўнікоў рэгіянальных органаў улады.
Нацыянальныя адборы да міжнародных конкурсаў форуму - XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні \"Віцебск\" і XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу \"Віцебск\" з\'яўляюцца першым этапам падрыхтоўчых работ да фестывалю \"Славянскі базар у Віцебску\" 2018 года. Яны праводзяцца Міністэрствам культуры і дырэкцыяй Міжнароднага фестывалю мастацтваў \"Славянскі базар у Віцебску\" - дзяржаўнай установай \"Цэнтр культуры \"Віцебск\" (арганізатар форуму).