Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае \"Еўрабачанне-2016\" ад Беларусі
05.09.2016
Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае
\"Еўрабачанне-2016\" ад Беларусі. Юны выканаўца стаў пераможцам фіналу
нацыянальнага адбору на папулярным міжнародным песенным конкурсе.
За права выйсці на сцэну дзіцячага
\"Еўрабачання-2016\" ад нашай краіны на прэстыжным музычным форуме на
Мальце змагаліся восем сольных выканаўцаў і дзве групы. Лідар вызначыўся шляхам
адначасовага галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Песня Сашы \"Музыка
маіх перамог\" аб яго імкненні знайсці сябе ў музыцы, аб тым, што ён хацеў
бы прысвяціць сваё жыццё музыцы і сцэне, пакінуць свой след - змагла заваяваць
сэрцы ўсіх прысутных і вывела яго на першае месца. Артыст атрымаў сімвал
нацыянальнага адбору - хрустальны мікрафон.
У мінулым годзе яго першым уладальнікам
стаў Руслан Асланаў. Аб з\'яўленні памятнага знака для пераможцы нацыянальнага
адбору паклапаціліся спонсары. Як паведамілі ў прэс-службе
Белтэлерадыёкампаніі, Саша Мінёнак спявае з 8 гадоў, займаецца ў Заслужаным
калектыве Беларусі, тэатры эстраднай песні \"Хвiлiнка\" ДК МАЗ. На
сцэну дзіцячага \"Еўрабачання-2016\" ён выйдзе са сваім дэвізам
\"Ніколі не здавацца, ісці наперад да пастаўленай мэты, верыць у сябе!\"