Шматфункцыянальны цэнтр у музеі-сядзібе Ільі Рэпіна плануецца пабудаваць за кошт саюзнага бюджэту

01.08.2016

 

Шматфункцыянальны цэнтр у музеі-сядзібе Ільі Рэпіна \"Здраўнёва\" пад Віцебскам плануецца пабудаваць за кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы, паведаміў журналістам міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Кіраўнік ведамства растлумачыў, што такая дамоўленасць была дасягнута ў час перагавораў з міністрам культуры Расіі Уладзімірам Мядзінскім і дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам на палях XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў \"Славянскі базар у Віцебску\". Пры гэтым Барыс Святлоў пакуль не стаў раскрываць падрабязнасці праекта. Ён дадаў, што было вырашана і тое, што Уладзімір Мядзінскі прыедзе ў Мінск на чарговы кінафестываль \"Лістапад\", які пройдзе 4-11 лістапада. Яго адкрыццё і закрыццё адбудуцца ў кінатэатры \"Масква\". Барыс Святлоў растлумачыў: \"Мядзінскі прыедзе не проста як глядач, але з расійскімі кінематаграфістамі. Яны паглядзяць на базу кінастудыі \"Беларусьфільм\", а ў снежні ў Санкт-Пецярбургу мы правядзём сумеснае пасяджэнне калегіі міністэрстваў культуры, якраз прысвечанае пытанням кінематаграфіі і сумеснай вытворчасці фільмаў\". Акрамя таго, міністры абмяркоўвалі ў Віцебску магчымасць сумеснай рэстаўрацыі аднаго з аб\'ектаў архітэктурнай спадчыны, шляхі вырашэння праблем у гэтай сферы, якія ёсць у Беларусі і Расіі.