"Славянскі базар у Віцебску". Як новае імя фестывалю стала візітнай карткай старажытнага горада
18.06.2026








У фестывальную кінапраграму ўвайшлі 9 мастацкіх і 7 дакументальных фільмаў, у ёй з'явіліся і мультыплікацыйныя стужкі. У час VII "Славянскага базару" таксама адбыліся шматлікія святы - фальклору, беларускай кухні, рускай цацкі, "Мода і музыка новага пакалення", што адкрылася з паказу калекцыі Вячаслава Зайцава, а таксама "Джаз-панарама", выстава "Шматковая мазаіка Расіі", выстава-конкурс дзіцячых мастацкіх работ "Я малюю фестываль" і шмат іншага. У "Горадзе майстроў" размясцілася больш за 140 народных умельцаў - ганчары, разьбяры па дрэве, кавалі, вышывальшчыцы.

VII фестываль здзівіў не толькі канцэртнай праграмай. Жадаючыя змаглі ўбачыць Віцебск з вышыні птушынага палёту. Такую магчымасць ім далі аэранаўты з Вялікіх Лукаў, прывёзшы ў горад мангальф'еры. Да гэтага "Славянскага базару" Віцебскі прыборабудаўнічы завод выпусціў спецыяльную партыю мужчынскіх і жаночых гадзіннікаў з фестывальнай сімволікай.


Асноўныя мерапрыемствы XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць з 16 па 19 ліпеня, а першыя канцэрты адбудуцца 14 ліпеня.