Студэнткі Віцебска пабывалі ў рабочым кабінеце старшыні аблвыканкама

25.04.2023

 

 24 сакавіка студэнткі пяці ВНУ Віцебска, якія прадстаўляюць маладзёжнае крыло абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, пабывалі ў рабочым кабінеце старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна і паразмаўлялі з кіраўніком вобласці. Дзяўчатам прапанавалі пасядзець у крэсле старшыні аблвыканкама, зрабіць памятныя фота. Аляксандр Субоцін прадэманстраваў беларускі смартфон, па якім ён можа звязацца з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў.

"БЕЛТА"