Субоцін: абарона Радзімы запісана ў генетычным кодзе беларусаў
23.02.2022
"Войны, генацыд, вялікія страты сярод салдат і мірнага насельніцтва - мы павінны помніць, што адбывалася ў мінулым, каб гэтага не паўтарылася. А ўсё можа імгненна, у адзін дзень, у адзін тыдзень, перавярнуцца з ног на галаву і прывесці да самых сумных наступстваў. Нам гісторыя і Гасподзь падказваюць, на што звярнуць увагу. 2020 год і пандэмія - мы павінны быць удзячны за мужнасць і самаадданы подзвіг урачам. І гэты год паказвае, што кожны абаронца Айчыны знаходзіцца на сваім месцы, пачынаючы ад Узброеных Сіл, унутраных войскаў і заканчваючы мужчынам, які на месцы абараняе сваю сям'ю, сваю вёску, у полі сее збожжа. Свята гэта ўрачыстае і патрэбнае. Абарона Радзімы запісана ў генетычным кодзе беларусаў, яны разумеюць, што мір вельмі нестабільны. Нядаўнія падзеі паказалі, што гэта тэма дагэтуль актуальная", - адзначыў кіраўнік вобласці.
Аляксандр Субоцін таксама падкрэсліў, што ў гэты дзень аддаецца даніна павагі і пашаны мужнасці загінулых воінаў. Званне герояў Савецкага Саюза атрымалі каля 130 воінаў і партызанаў - ураджэнцаў Віцебскай вобласці, якія ўдзельнічалі ў баях у час Вялікай Айчыннай вайны. Высокія маральныя якасці і доблесць праяўлялі нашы салдаты і офіцэры ў гарачых кропках у час лакальных ваенных канфліктаў. Вопыт, набыты ў баях абаронцамі Беларусі, натхняе і сучаснае пакаленне, якое жыве ў мірнай краіне і ўпэўнена глядзіць у будучыню.
"Прафесія абаронцы Радзімы заўсёды была пачэснай і шаноўнай у славян. Пра ратныя подзвігі складалі быліны і легенды. На нашай зямлі кожны мужчына ўмее браць зброю і абараняць родныя рубяжы. Хацелася б пажадаць як маладым салдатам, якія толькі асвойваюць воінскую справу, так і ветэранам, каб над намі заўсёды было мірнае неба. Яшчэ пажадаю ўсім цярпівасці ў цяперашняй няпростай сітуацыі і здароўя", - дадаў старшыня аблвыканкама.