Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі
\"Дажынкі\" прайшоў у Сянно на Віцебшчыне. Святочны горад значна
змяніўся. Адрамантаваны раённы Дом культуры, добраўпарадкавана цэнтральная
плошча, пабудаваны Палац урачыстых абрадаў. Новых наведвальнікаў чакаюць пасля
рэканструкцыі фізкультурна-спартыўны комплекс, дзіцячая школа мастацтваў,
цэнтральная раённая бібліятэка, гісторыка-краязнаўчы музей.