У Віцебскім раёне далі старт пасяўной кампаніі

03.04.2025

2 красавіка ў Віцебскім раёне далі старт пасяўной кампаніі. Першымі ў раёне работы пачалі механізатары ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка". Па традыцыі пасяўную пачалі з народнага абраду "Засеўкі", да якога далучыліся ўсе кіраўнікі гаспадарак раёна.
"БелТА"