У Віцебску праходзіць рэгіянальны этап конкурсу WorldSkills Belarus 2020

28.02.2020

 

У Віцебску праходзіць рэгіянальны этап конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 па кампетэнцыі "Сталярная справа". У конкурсе прымаюць удзел усяго два чалавекі - навучэнец Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Дзмітрый Баброў і навучэнец Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа Валянцін Арышчанка.