У Віцебску святкуюць Дзень Перамогі

09.05.2017

 

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 72-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пачаліся ў Віцебску са святочнага шэсця ад пл. Леніна да пл. Перамогі. Затым адбылося ўскладанне вянкоў да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў. Тут жа адбыліся мітынг і праходжанне воінскіх падраздзяленняў.


БЕЛТА.