У Віцебску выпусцілі самы высокі гідрапад'ёмнік ва Усходняй Еўропе

15.06.2018

 

Машынабудаўнічая кампанія "Віцебскія пад'ёмнікі" выпусціла доследны ўзор самага высокага гідрапад'ёмніка ў краінах Усходняй Еўропы - ВІПО-56-01. Яго вышыня - 56 м, вылет стралы - каля 30 м. Аналагаў не вырабляюць ні ў Расіі, ні ў СНД. Пакуль машыны такой вышыні можна купіць толькі ў Заходняй Еўропе. Такая тэхніка можа абслугоўваць дамы да 25 паверхаў, выкарыстоўвацца МНС на высокіх аб'ектах.