У Віцебску вызначылі лаўрэатаў абласной прэміі імя Петруся Броўкі
27.12.2017
Лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя
Петруся Броўкі за 2017 год будуць ушаноўваць сёння ў Віцебску, паведамілі ў
аблвыканкаме.
Лепшымі літаратарамі года прызнаны 4
чалавекі. У намінацыі "Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)"
адзначана Ганна Навасельцава за кнігу "І чарам сніцца чалавек", а
таксама Аркадзь Падліпскі за кнігі "Улица Гоголя, 6", "Улица
Ленина, 32", "Улица Суворова, 3" і "Улица 1-я Доватора,
14/9" аўтарскай публіцыстычнай краязнаўчай серыі "Біяграфія
віцебскага дома". У намінацыі "Паэзія" лаўрэатам стала Алена
Фядзяева, яна адзначана за зборнік вершаў "Дар Божий - жизнь".
Кніга
"Детский мир" Тамары Красновай-Гусачэнка прызнана лепшай у намінацыі
"Літаратура для дзяцей". Крытэрыямі выбару пераможцаў з'яўляліся
актуальнасць твораў, значнасць для беларускай літаратуры і культуры, а таксама
рэгіянальная значнасць. Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі Віцебскага
аблвыканкама ўпершыню была ўручана ў 2013 годзе (па выніках 2012-га).