Віцебск святкуе 1052-годдзе

29.06.2026

Віцебск святкуе 1052-годдзе26 чэрвеня Віцебск адзначае адразу дзве святочныя даты: 1052-годдзе з дня заснавання горада і 82-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемствы пачаліся з мітынгу на плошчы Перамогі. Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб'яднанняў, жыхары і госці горада ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Удзельнікі патрыятычнай акцыі аддалі даніну павагі подзвігу пакалення пераможцаў і ўшанавалі памяць загінулых, у тым ліку ахвяр карнікаў з ліку мірных жыхароў.

На здымку: у час цырымоніі ўскладання

"БелТА"