Віцебская філармонія завершыць сезон канцэртам з класікі і хітоў ХХ стагоддзя

02.06.2017

 

Віцебская абласная філармонія завершыць XXVIII канцэртны сезон вялікім опэн-эйрам сімфанічнага аркестра, паведамілі ва ўстанове.

Канцэрт \"Летняя рапсодыя\" адбудзецца ўвечары 7 чэрвеня ў фармаце опэн-эйр, што ўжо становіцца традыцыяй, і ў той жа час зноў здзівіць паклоннікаў творчасці калектыву філармоніі. У мінулым годзе асаблівасцю праграмы закрыцця стала сумеснае выступленне аркестра з вакалістамі. А на гэты раз опэн-эйр стане момантам сустрэчы папулярнай эстраднай і джазавай музыкі з класікай. Аркестр абяцае свайму слухачу цудоўны летні вечар, напоўнены лепшымі ўзорамі cinema music: прагучаць папулярныя і ўжо вечныя тэмы з кінафільмаў \"Прафесіянал\", \"Мужчына і жанчына\" і іншых. У праграме - лёгкі летні вальс і ў той жа час сапраўдныя хіты ХХ стагоддзя: Дж. Браўн \"I feel good\", Ф. Меркюры \"We Are the Champions\", The Beatles \"Obladi oblada\", Э. Марыконэ \"Chi Mai\". 

Кацярына Князева - БЕЛТА.