Выстава графікі Латвійскай акадэміі мастацтваў адкрываецца ў Віцебску
16.11.2017
Графіка Латвійскай акадэміі мастацтваў
прадстаўлена на выставе ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску, паведамілі ў
гэтай установе культуры.
Вернісаж адбудзецца сёння ў 17.00. У адкрыцці
выставы прымуць удзел консул Лавійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя і
прафесар кафедры графікі Латвійскай акадэміі мастацтваў Анатоль Шандураў. У
віцебскай экспазіцыі каля 40 графічных работ студэнтаў і выкладчыкаў акадэміі.
Кампазіцыі выкананы ў розных тэхніках - гэта і ксілаграфія, і літаграфія, і
акватынта, і інш. \"На працягу амаль стагоддзя кафедра графікі адыгрывае
вядучую ролю ў развіцці латвійскай нацыянальнай мастацкай школы. Кафедра
садзейнічала фарміраванню некалькіх мастакоў і ўнесла значны ўклад у развіццё
новых напрамкаў графічнага мастацтва. У значнай ступені дзякуючы акадэміі
мастацтваў латвійская графіка вылучаецца ў агульнаеўрапейскай мастацкай
прасторы сваёй нацыянальнай самабытнасцю”, - адзначылі з Арт-цэнтры. Цяпер на
профільнай кафедры падрыхтоўка вядзецца па двух напрамкам - графічнае мастацтва
і мастацтва кнігі.