Як аграрыі Віцебскага раёна выкарыстоўваюць кожную пагодлівую гадзіну для жніва
29.07.2025
У Віцебскім раёне на ўборцы збожжавых аграрыі дзейнічаюць асцярожна, каб не страціць тэхніку і максімальна захаваць ураджай. На палі ў агракомплексе "Адраджэнне "ў Віцебскім раёне, які ўваходзіць у склад ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", збожжаўборачная тэхніка выходзіць у кожную пагодлівую гадзіну. З 70 га азімага ячменю засталося ўбраць 48 га. Побач пастаянна дзяжураць цягачы, якія могуць выцягнуць камбайны, калі тыя загразнуць. Таксама ў агракомплексе "Адраджэнне" паралельна пачалі ўборку рапсу. "БелТА"