Завод міжнароднага холдынга \"Мадэрн-Экспа\" адкрыўся ў Віцебску

11.05.2017

 

 Афіцыйнае адкрыццё завода па вытворчасці гандлёвага абсталявання міжнароднага холдынга \"Мадэрн-Экспа\" адбылося 11 мая ў Віцебску. Запуск завода даў магчымасць стварыць для горада больш за 200 рабочых месц, а ў будучым іх колькасць будзе павялічвацца. Вытворчая плошча прадпрыемства на тэрыторыі набытых невыкарыстоўваемых памяшканняў ААТ \"Віцязь\" складае 25 тыс. кв. м і абсталявана найноўшымі тэхналогіямі па металаапрацоўцы.

БЕЛТА.