Выканаўчая ўлада

Віцебскі аблвыканкам з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі Віцебскай вобласці і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.

Вышэйстаячым органам з'яўляецца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.