Сумленнасць, прыстойнасць і прафесіяналізм: лейтматыў вучэбнага форуму маладых работнікаў пракуратуры Віцебскай вобласці

У пракуратуры Віцебскай вобласці адбылося навучальнае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел стажоры, а таксама пракурорскія работнікі са стажам у органах пракуратуры да 2-х гадоў.

Перад маладымі пракурорамі выступілі начальнікі структурных падраздзяленняў пракуратуры вобласці па пытаннях арганізацыі галіновых напрамкаў пракурорскага нагляду, прыведзены шматлікія прыклады зладжанай работы на месцах, акцэнтавана ўвага і на дапушчаных памылках, выяўленых недахопах. Таксама асобна разгледжана пытанне ўмацавання службовай і працоўнай дысцыпліны ў наглядным ведамстве.

Вынікам навучальнага форуму стала прыняцце Прысягі пракурорскага работніка.

Служба інфармацыі пракуратуры вобласці.