Актывісткі аб'яднанай арганізацыі органаў пракуратуры ГА «Беларускі саюз жанчын» узялі ўдзел у акцыі «Збяры партфель у школу».
Супрацоўніцы аб’яднанай арганізацыі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь ГА «Беларускі саюз жанчын» прынялі ўдзел у акцыі «Збяры партфель да школы».
У межах дадзенай акцыі члены арганізацыі наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Ула Бешанковіцкага раёна, у якім выхоўваюцца шэсць непаўналетніх дзяцей школьнага ўзросту.
Павіншавалі дзетак з надыходзячым святам «Дзень ведаў» і ўручылі ім падарункі.
Намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці
Ала Сашчэка