Дзейнасць студэнцкіх атрадаў абмеркавалі ў аблвыканкаме
У мерапрыемстве ўзяў удзел намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў.
Удзельнікі нарады абмеркавалі пакрокавыя тэхналогіі арганізацыі дзейнасці атрадаў, выкананне заканадаўства ў дзейнасці студэнцкіх атрадаў, парадак выкарыстання сродкаў на развіццё дзейнасці студэнцкіх атрадаў, працаўладкаванне непаўналетніх, асаблівасці працы камандзіраў і камісараў.