Дзеянні павінны грунтавацца на Законе

Зямельныя адносіны будуюцца на аснове шэрагу прынцыпаў, такіх як выкарыстанне зямельных участкаў па мэтавым прызначэнні, эфектыўнае выкарыстанне земляў, ахова земляў, абарона правоў землекарыстальнікаў і іншых. 

Незнанне заканадаўства аб зямлі і ахове навакольнага асяроддзя можа нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю і прывесці да адміністрацыйнай адказнасці. 

У адпаведнасці з падп.1.1,1.2 п.1 арт.85 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі землекарыстальнікі абавязаны выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з іх мэтавым прызначэннем і ўмовамі адводу зямельных участкаў; ажыццяўляць мерапрыемствы па ахове земляў, у тым ліку па захаванні ўрадлівасці глебаў і іншых карысных уласцівасцей земляў.

Віцебскай транспартнай пракуратурай у парадку нагляду выяўлены істотныя парушэнні заканадаўства аб зямлі, а таксама аб ахове навакольнага асяроддзя ў філіяле «Віцебскводтранс» РВЭСП «Дняпро-Бугскі водны шлях». 

У перыяд з верасня 2019 года па верасень 2021 года работнікамі філіяла самавольна, без адпаведнай праектнай дакументацыі, з выкарыстаннем тэхнікі на зямельным участку, прадастаўленым для размяшчэння аб'ектаў прамысловасці, які належыць філіялу, узведзены два паверхневыя водныя аб'екты (штучныя вадаёмы).

Дадзеныя дзеянні прывялі да парушэння ўрадлівага слоя глебы і дэградацыі земляў на плошчы 1 845 кв.м., што пацягнула прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю ў памеры 38 376 рублёў. 

Прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода ўжо ў поўным аб'ёме кампенсавана філіялам. 

Па выніках праверкі Віцебскай транспартнай пракуратурай у адрас генеральнага дырэктара РВЭСП «Дняпро-Бугскі водны шлях» унесена прадстаўленне аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб зямлі, аб ахове навакольнага асяроддзя, прычын і ўмоў, ім спрыяючых. 

За дапушчаныя парушэнні вінаватыя службовыя асобы будуць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці. 

Намеснік Віцебскага транспартнага пракурора Е.А.Казакова