Дэлегацыя Віцебскай вобласці прыняла ўдзел урачыстым сходзе і канцэрце майстроў мастацтваў «Подзвіг бацькоў — гонар нашчадкаў» у Палацы Рэспублікі

Дэлегацыя Віцебскай вобласці прыняла ўдзел урачыстым сходзе і канцэрце майстроў мастацтваў «Подзвіг бацькоў — гонар нашчадкаў» у Палацы Рэспублікі

07.05.2026

«Подзвіг бацькоў – гонар нашчадкаў» – пад такім лозунгам адбылося ўрачыстае мерапрыемства.

Атмасфера свята адчувалася ўжо з першых хвілін: звон медалёў, моцныя поціскі рукі, хваляванне гасцей і асаблівае пачуццё датычнасці да вялікай гісторыі напоўнілі хол другога паверха.

Там жа разгарнулася экспазіцыя «Перамога ў імя жыцця», дзе былі прадстаўлены унікальныя сведчанні ваеннага часу. У рамках выставы асаблівую ўвагу надалі гістарычным сведчанням ролі жанчын, якія змагаліся на лініі фронту і вялі падпольную дзейнасць. На стэндах – асабістыя рэчы герояў, архіўныя дакументы, гісторыі подзвігаў савецкіх салдат, а таксама плакаты і лістоўкі ваенных гадоў.

З віншавальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч. Ён падкрэсліў, што памяць аб Вялікай Перамозе аб'ядноўвае пакаленні і застаецца маральным арыенцірам для грамадства.

– Свята 9 Мая ўвайшло ў наша жыццё як дзень славы, гонару і бязмернай удзячнасці пакаленню нашых дзядоў і прадзедаў. Гэтая крывавая вайна паказала, што даць адпор моцнаму ворагу можа толькі згуртаванае грамадства людзей, цвёрда ведаючых, у імя чаго яны змагаюцца, нястомна працуюць і за што паміраюць. Нашы продкі ў барацьбе з ворагам не задумваліся ні на хвіліну, аддаючы сваё жыццё, – сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Тэатральныя пастаноўкі заслужаных калектываў арганічна перапляталіся з музычнымі нумарамі Нацыянальнага прэзідэнцкага аркэстра Рэспублікі Беларусь. Зала з асаблівым пачуццём падхоплівала знаёмыя кожнаму песні.

Для многіх гасцей вечар стаў не толькі культурнай падзеяй, але і асабістым напамінкам аб сямейнай гісторыі.

Супрацоўніца Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў Ганна Галай падзялілася, што ўпершыню пабывала ў Палацы Рэспублікі:

– Мае бабуля і дзядуля ваявалі. Выслухаўшы іх страшныя апавяданні аб ваенным ліхалецці, я ўдзячная, што мы жывем у міры і стабільнасці.

Для сям'і вядучага юрысконсульта Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Анастасіі Казловай запрашэнне на канцэрт стала нечаканым, але вельмі значным:

– 9 Мая – гэта вельмі значная дата для маёй сям'і. Мой прадзед ваяваў. Сённяшняе мерапрыемства больш прысвечана ў тым ліку і нашчадкам людзей, якія заспелі жахі вайны. І гэта подзвіг, пра які мы не маем права забываць. 

Віцебскія весці