Дзень абароны дзяцей!

Пракуратура Віцебскай вобласці ў асобе намесніка пракурора вобласці Гука У.І., прафсаюзнага камітэта пракуратуры, аб'яднанай арганізацыі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь АА «Беларускі саюз жанчын» у першы дзень лета павіншавалі выхаванцаў УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці» з Міжнародным днём абароны дзяцей.

На сродкі прафсаюзнага камітэта і саюза жанчын для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, набыты падарункі – ровары, дзіцячыя гульнявыя наборы для баскетбола, спартыўны інвентар і іншыя прадметы для гульняў і развіцця.

Дзеці былі вельмі рады гэтым падарункам, павіншавалі гасцей святочным канцэртам з конкурсамі, танцамі і песнямі.

Памочнік пракурора вобласці І.М.Тарасевіч