Дзень абароны дзяцей!
Пракуратура Віцебскай вобласці у асобе намесніка пракурора вобласці Каранько Г.А., аб'яднанай арганізацыі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь АА «Беларускі саюз жанчын», прафсаюзным камітэтам пракуратуры павіншавалі выхаванцаў ДУА «Сянненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» з Міжнародным днём абароны дзяцей. Адміністрацыя ўстановы адукацыі азнаёміла гасцей з арганізацыяй у школе-інтэрнаце прафесійнай падрыхтоўкі выхаванцаў па спецыяльнасцях сталяр, швачка, трактарыст-машыніст, агароднік, а таксама з побытам і вольным часам дзяцей.
На сродкі прафсаюзнага камітэта і саюза жанчын для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, набыты падарункі – абсталяванне, неабходнае для працы кабінета інфарматыкі, наборы для дзіцячай творчасці (выраб нацыянальных касцюмаў, выяўленчае мастацтва) і іншыя падарункі.
Дзеці былі вельмі рады гэтым падарункам, і ў знак падзякі павіншавалі гасцей святочным канцэртам з нацыянальнымі танцамі і песнямі.
Памочнік пракурора вобласці
І. Тарасевіч