Дзіцячы смех, усмешкі, падарункі. У Міжнародны дзень абароны дзяцей віншаванні ад пракурораў Віцебшчыны

У Міжнародны дзень абароны дзяцей прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці ГА «Беларускі саюз жанчын», старшыня прафкама пракуратуры павіншавалі са святам дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, што выхоўваюцца ва УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці».

На сабраныя сродкі для дзетак набыты падарункі, у тым ліку развіваючыя цацкі, лялькі і іншыя прадметы для гульняў і развіцця.

Дзеці былі вельмі рады падарункам, павіншавалі гасцей святочным канцэртам з конкурсамі, танцамі і песнямі.

Пракуроры рэгіёнаў таксама не засталіся абыякавымі ў гэты святочны дзень.

Прадстаўнікі пракуратуры Аршанскага раёна сумесна з суддзямі суда Аршанскага раёна і г.Оршы наведалі Андрэеўскі дзіцячы дом, дзе адбыўся святочны канцэрт, усім выхаванцам уручаны салодкія падарункі.

Пракурор Сенненскага раёна Алег Антанёнак наведаў сям'ю Ваўковых, дзе павіншаваў малога са святам і падарыў развіваючую настольную гульню, канцылярскія прыналежнасці для творчасці.

Прадстаўнікі пракуратуры і аддзела па адукацыі Верхнядзвінскага раёна з падарункамі пабывалі ў гасцях у прыёмнай сям'і Маркевіч, у якой выхоўваецца дзве дзяўчынкі.

Калектыў пракуратуры Лепельскага раёна наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр, павіншавалі выхаванцаў і ўручылі ім карысныя падарункі.

На працягу тыдня пракуроры працягнуць віншаваць дзяцей.

 Марыя Духнава, Ала Сашчэка