Дыялог са студэнцтвам
У ВДУ імя П.М. Машэрава адбылася сустрэча студэнтаў з намеснікам начальніка аддзела пракуратуры вобласці Віталем Сузанскім.
Пракурорскі работник расказаў пра ролю пракурора ў падтрыманні дзяржаўнага абвінавачвання ў судах, прывёў шэраг актуальных прыкладаў з практычнай дзейнасці.
Таксама у рэжыме дыялогу з прысутнымі абмеркавалі асноўныя пытанні ў сферы прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі, дэвіянтныя паводзіны маладых людзей, негатыўныя наступствы, адказнасць.
«Сустрэчы з навучэнскай моладдзю - рэальная магчымасць слухаць, чуць і быць пачутым. Ведаць, чым жыве новае пакаленне, іх праблемы, хвалюючыя пытанні. Пры гэтым мы стараемся дапамагчы знайсці правільныя адказы, растлумачыць з пункту гледжання дзеючага заканадаўства, вызначыць найбольш аптымальныя шляхі вырашэння ў межах прававога поля», - перакананы Віталь Сузанскі.
Работа у дадзеным напрамку будзе працягнута.
Аддзел
па наглядзе за адпаведнасцю
закону судовых рашэнняў па крымінальных справах
пракуратуры Віцебскай вобласці