Дынаміка пайшла ўгору. Аршанскі авіярамонтны завод уразіў кіраўніка Віцебскай вобласці
– Сёння прадпрыемства дынамічна развіваецца, адкрываюцца новыя вытворчасці, новыя цэхі. Укараняецца штучны інтэлект – ад АПК да прамысловасці. Тут рамантуецца і мадэрнізуецца авіятэхніка, рыхтуецца тэхніка для лясной прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Радуе бачыць, што ў апошні час дынаміка пайшла ўгару, падбіраюцца кваліфікаваныя кадры, расце выручка, – адзначыў Аляксандр Субоцін.
Варта сказаць, што авіярамонтны завод займаецца рамонтам авіятэхнікі ў кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі. Бо ўсе верталёты былі выраблены яшчэ ў часы Савецкага Саюза.
– Каб мінімізаваць закупку якіх-небудзь дэталяў, мы распрацоўваем сваю канструктарскую дакументацыю, працуем па дакументацыі прадпрыемства-распрацоўшчыка, – паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» Дзмітрый Сідаровіч. – Мы разумеем, што трэба рухацца наперад. Таму адно з самых важных пытанняў на сённяшні дзень – гэта тое, што завод заняўся набыццём дадатковага металаапрацоўчага абсталявання. Ужо ёсць праграма і перспектывы па вытворчасці дэталяў з розных тыпаў металаў для прадпрыемстваў Расійскай Федэрацыі, у якіх яны маюць патрэбу.