Для агульнага дабра

Першасная прафсаюзная арганізацыя пракуратуры Віцебскай вобласці не застаецца ўбаку ад праблемных пытанняў аховы здароўя з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася.

У наглядным ведамстве праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку захворванняў.

Прафсаюзнай арганізацыяй у межах садзейнічання дзейнасці ў галіне аховы здароўя насельніцтва аказана дапамога ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» для набыцця вырабаў медыцынскага прызначэння для працы лабараторыі палімеразнай ланцуговай рэакцыі, якая ажыццяўляе даследаванні з мэтай дыягностыкі інфекцый.

Пераадолеем праблемы разам.

                          

Старшыня прафкама
першаснай прафсаюзнай арганізацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці
Васіль Пашкоўскі