Для віцебскіх школьнікаў Віцебская транспартная пракуратура правяла аглядную экскурсію ў ІВС

Віцебскай транспартнай пракуратурай сумесна з начальнікам АУСД Глячковым В.А. пры ўдзеле інспектара ІЛН АУСД Капранова А.А. для навучэнцаў 9 класа УА «СШ №17» была арганізавана аглядная экскурсія ў ІВС пры УУС Віцебскага аблвыканкама.





У ходзе праведзенай 18.03.2016 экскурсіі навучэнцам было расказана аб умовах утрымання ў ІВС пры УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама быў паказаны камерны і прагулачны блок. Таксама была праведзена лекцыя па тэме: «Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць непаўналетніх».





Падчас лекцыі быў зроблены акцэнт на негатыўныя наступствы ўжывання наркатычных сродкаў, іх прэкурсораў, адказнасці ў адпаведнасці з арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь.


Памочнік Віцебскага транспартнага пракурора Янчыленка Е.В.