Прапануюцца акцыі больш чым 150 адкрытых акцыянерных таварыстваў для абмену на чэкі «Маёмасць».
Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама сёлета дадаткова арганізаваў для грамадзян абмен на чэкі «Маёмасць» акцый трох адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі камунальнай уласнасці Віцебскай вобласці.
У дадатковы пералік на чэкавую прыватызацыю ўключаны каштоўныя паперы ААТ «Праца-Віцебск» (камунальная доля ва ўстаўным фондзе таварыства складае 99,83%), «Чашнікіспецадзенне» (97,54%), «Віцебск-Белпрамкультура» (99,4%), якія належаць Віцебскай вобласці.
На дадзены момант для абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі больш чым 150 адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у розных сферах вытворчасці і аказання паслуг.
З пералікам прадпрыемстваў і іншай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце ААТ «АСБ Беларусбанк» (https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/33357/28809/1776)
Нагадаем, што пастановай Савета Міністраў ад 24 жніўня 2022 года № 546 тэрмін дзеяння імянных прыватызацыйных чэкаў працягнуты па 31 снежня 2025 года.
Для правядзення аперацый з чэкамі іх Уладальніку неабходна звярнуцца ў падраздзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк», якое выконвае аперацыі па абмене чэкаў «Маёмасць», ‒ для жыхароў г. Віцебска такое падраздзяленне размешчана па вул. Смаленская, 9.
Для абмену неабходна прад'явіць пашпарт і сертыфікат чэкаў.
Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам і ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права ўдзельнічаць у кіраванні таварыствам, атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства, а таксама прадаваць, дарыць і наследаваць акцыі. Па выніках гаспадарчай дзейнасці прадпрыемствы могуць выплачваць дывідэнды.