Даставернасць, дысцыпліна, давер. Падведзены вынікі работы пракуратуры Віцебскай вобласці па ўліковай, кадравай і інфармацыйнай дзейнасці

Пад кіраўніцтвам пракурора Віцебскай вобласці Вадзіма Сушчынскага на аператыўным нарадзе падведзены вынікі работы структурных падраздзяленняў аблапарата па ўліковай, кадравай і інфармацыйнай дзейнасці ў 2018 годзе.


У ходзе нарады абмеркавана пытанне належнага фарміравання статыстычнай справаздачнасці, якасці сверкі адпаведнасці колькаснага паказчыка рэальнаму становішчу спраў па ўсіх напрамках. Асобна звернута ўвага на планаванне і кантроль за правядзеннем работы па прыёме грамадзян і юрыдычных асоб у пракуратуры, у тым ліку запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва пракуратуры. «Я прымаю ўсіх людзей, дзверы пракуратуры адкрыты, пры гэтым неабходна актывізаваць дзейнасць адказных службовых асоб па арганізацыі прыёмнага дня і рэгламентаваць працягласць вядзення асабістага прыёму», - адзначыў Вадзім Валянцінавіч. Таксама пракурорам вобласці прапанавана ў мэтах аператыўнага правядзення афіцыйна-дзелавых мерапрыемстваў нагляднага ведамства максімальна выкарыстоўваць відэаканферэнцсувязь.

Акрамя таго разгледжаны пытанні ўмацавання службовай і працоўнай дысцыпліны, папераджальны складнік у гэтым напрамку, пытанні падбору і расстаноўкі кадраў, навучання маладых супрацоўнікаў, развіцця іх патэнцыялу. «Самая складаная праца – кадравая, бо гэта людзі», - падкрэсліў пракурор вобласці і рэкамендаваў надаць увагу, у тым ліку, і сацыякультурнай сферы.

«Мы працуем па ўсіх напрамках, ёсць вынікі, пра якія мы можам і павінны распавядаць грамадству. Пры гэтым прыярытэт - інтэрнэт-пляцоўка, інфармацыя, якая падаецца пракуратурай, павінна быць чытабельнай, арыентаванай на адпаведную мэтавую аўдыторыю, асабліва ў сетцы Інтэрнэт», - запатрабаваў Вадзім Валянцінавіч у ходзе абмеркавання вынікаў работы пракуратуры па галоснасці.

Пры падрыхтоўцы пісьмовых матэрыялаў для сродкаў масавай інфармацыі, правядзення прэс-мерапрыемстваў варта звярнуць увагу на антынаркатычную тэму, бытавую злачыннасць і асабліва барацьбу з карупцыяй і карупцыйнымі праявамі. «Барацьба з карупцыяй – асноўнае, чым павінна займацца пракуратура», -

упэўнены пракурор вобласці. Таксама кіраўніцтва нагляднага ведамства рэгіёна запатрабавала павысіць якасць падрыхтоўкі матэрыялаў для прэсы, выключыць факты бессодержательности і малазначнасці інфонагоды, не дапусціць прадастаўлення журналісцкай супольнасці неправеранай і не якаснай інфармацыі аб працы органаў пракуратуры Віцебшчыны.

Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.