Рухомы цягнік адразу спыніць нельга!

Развіццё транспартнай інфраструктуры дазваляе вырашыць мноства праблем па своечасовай дастаўцы грузаў і камфортнай перавозцы пасажыраў, і ў той жа час стварае нямала небяспек для жыцця чалавека.

У мінулым 2017 годзе на Віцебскім аддзяленні чыгункі зарэгістравана 8 выпадкаў траўміравання грамадзян чыгуначным транспартам, 5 з якіх атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Выпадкаў траўміравання непаўналетніх не зарэгістравана.

Расследаванні па кожным выпадку траўміравання паказалі, што прычына ва ўсіх няшчасных выпадках крыецца ў неасцярожнасці і неўважлівасці саміх пацярпелых, нежаданні выконваць элементарныя меры бяспекі, знаходзячыся ў зоне павышанай небяспекі. Неабходна адзначыць, што 5 з 8 пацярпелых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Віцебская транспартная пракуратура нагадвае, што любы транспарт, асабліва чыгуначны, уяўляе рэальную пагрозу жыццю і здароўю чалавека. Каля чыгуначнага палатна заўсёды неабходна быць максімальна асцярожным, уважлівым да сваіх дзеянняў і дзеянняў навакольных, засцерагаючы сябе і блізкіх ад бяды.

Проход па чыгуначных шляхах або знаходжанне на чыгуначных шляхах ва ўстаноўленым месцы ў адпаведнасці з ч. 5 арт. 18.3. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да 2 базавых велічынь (ад 4,9 да 49 рублёў). 

Мы заўсёды павінны памятаць, што чыгунка – гэта зона павышанай небяспекі.

Памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
юрыст 2 класа І.А. Рыжко