Двое ў полі вайны

Адбылася чарговая серыя раённых інтэлектуальных гульняў «Што? Дзе? Калі?».

Удзел у спаборніцтвах прынялі 7 каманд розных арганізацый і ўстаноў Докшыцкага раёна.

У складзе самай нешматлікай каманды «2 з куфра», прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры раёна і Докшыцкага аддзялення Дэпартамента МУС Рэспублікі Беларусь.

Зладжаная праца і добры настрой дазволілі камандзе  «2 з куфра» заняць 3 месца ў гульні «Медыя-азбука», у рамках дадзенай інтэлектуальнай гульні, і 2 месца ў самой гульні «Што? Дзе? Калі?».

Памочнік пракурора
Докшыцкага раёна
Аляксей Бізуноў.