«Адзіны дзень бяспекі»

Супрацоўнікі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у правядзенні кантрольных і наглядных мерапрыемстваў у рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі».

Пракуратурай Віцебскай вобласці сумесна з Віцебскім абласным упраўленнем МНС Рэспублікі Беларусь і УУС Віцебскага аблвыканкама праведзена комплексная адпрацоўка Віцебскага раёна з мэтай вывучэння якасці работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, выяўляемым парушэнням бяспекі жыццядзейнасці грамадзян раённымі суб'ектамі прафілактыкі, у ходзе якой прыняты ўдзел у пазачарговых пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку раёна, праверана работа органаў мясцовай улады.

Пры ўдзеле пракуратуры горада Віцебска 05.09.2019 праведзена выязное пасяджэнне назіральнай камісіі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска на базе «ЛПП №4 г.Віцебска» для асоб, якія знаходзяцца ў дадзенай установе. Комплексны падыход, накіраваны на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў, што здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап'янення, дазволіў закрануць таксама пытанні супрацьпажарнай бяспекі.

Акрамя таго, у рамках акцыі 06.09.2019 пракуратурай горада праведзены сумесны міжведамасны рэйд па інтэрнатах горада з удзелам супрацоўнікаў ГРАС і АУС, у ходзе якога выбарачна былі наведаны некалькі інтэрнатаў ГП «ЖРЭТ г. Віцебска». Па выніках дадзенай работы выяўлены не толькі найгрубейшыя парушэнні супрацьпажарнай бяспекі, але і парушэнні санітарных нормаў, правілаў пропускнога і пашпартнага рэжыму, правілаў унутранага распарадку і грамадскага парадку.

Па выяўленых фактах падрыхтаваны адпаведныя акты пракурорскага рэагавання.

Варта адзначыць, што правядзенне падобных мерапрыемстваў дазваляе прымяніць комплексны падыход не толькі па тых прафілактычных напрамках, у рамках якіх яны праводзяцца, але таксама выявіць і закрануць больш шырокі спектр напрамкаў прафілактыкі.

Старшы памочнік пракурора вобласці
Н. Калпакова.