Адзіны дзень інфармавання па тэме «Памяць на імя будучыні» пройдзе на гэтым тыдні ў Віцебскай вобласці
16.06.2026
Адзіны дзень інфармавання па тэме «Памяць на імя будучыні», прысвечанай 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, пройдзе 18 чэрвеня на Віцебшчыне.
22 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Сёлета спаўняецца 85 гадоў з дня трагічных падзей 22 чэрвеня 1941 года, калі нацысцкая Германія без аб'явы вайны напала на Савецкі Саюз.
Беларусь адной з першых прыняла на сябе магутны ўдар ворага, а памяць пра гераізм і ахвяры ваеннага пакалення застаецца найважнейшай часткай нацыянальнай гісторыі.
У ходзе Адзінага дня інфармавання асаблівая ўвага будзе нададзена захаванню гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, увекавечанню памяці загінулых і недапушчэнню спроб скажэння гістарычных фактаў.
З матэрыяламі АДІ можна азнаёміцца
тут.