Адзіны дзень інфармавання праходзіць у Віцебскай вобласці
Адзіны дзень інфармавання праходзіць у рэгіёнах Віцебскай вобласці. Спікеры выступаюць у працоўных калектывах па тэме: «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».
СЕННА
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч правёў у Сенненскім раёне «прамую тэлефонную лінію» і асабісты прыём грамадзян, а таксама сустрэўся з працоўным калектывам СУП «саўгас ім. Машэрава» ў рамках Адзінага дня інфармавання «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».
Уладзімір Юргевіч падкрэсліў, што на працягу 40 гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС зроблена нямала для аднаўлення пацярпелых раёнаў. Распрацоўваліся дзяржаўныя праграмы, такі дакумент зацверджаны і на бягучую пяцігодку. Вялікая ўвага надаецца рэабілітацыі насельніцтва, асабліва дзяцей. У прыватнасці, у размешчаным у Лепельскім раёне санаторыі "Жамчужына" аздараўляюцца дзеці з пацярпелых раёнаў.
Уладзімір Юргевіч таксама азнаёміўся з ходам палявых работ і пабываў на жывёлагадоўчых аб'ектах гаспадаркі.
Касаючыся пасяўной кампаніі, Уладзімір Юргевіч адзначыў, што Сенненскі раён з пастаўленымі задачамі спраўляецца. На сённяшні дзень пасеяна каля 74 працэнтаў збожжавых і збожжабабовых культур, у саўгасе ім. Машэрава - 80. Гаспадаркай атрымана чатыры энергонасычаныя трактары, яны задзейнічаны ў пасеве. Новую тэхніку даверылі ў тым ліку і прадстаўнікам моладзі, якія, па водгуках кіраўніка сельгаспрадпрыемства, годна на ёй працуюць. Саўгас ім. Машэрава - перспектыўная гаспадарка, таму кіраўніцтву раёна даручана разгледзець магчымасць будаўніцтва жылля для маладых спецыялістаў.
ЛЕПЕЛЬ
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла з рабочым візітам сёння наведвае Лепельскі раён.
У рамках Адзінага дня інфармавання Генадзь Аляксеевіч наведаў калектыў КУВП "Бароўка" і выступіў па тэме: «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».
Таксама на сустрэчу з лепельчанамі прыбылі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў і кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.
НАВАПОЛАЦК
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ілья Ікан у рамках адзінага дня інфармавання сустрэўся з калектывам ААТ «Нафтан».
Тэма красавіцкай размовы сімвалічная для кожнага беларуса — Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця.
— Беларусь больш за ўсё пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Але пры гэтым наша краіна зрабіла за 40 гадоў каласальную працу па ліквідацыі наступстваў, рэабілітацыі і адраджэнні пацярпелых тэрыторый да пераходу іх да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, — падкрэсліў Ілья Ікан.
У першую чаргу дзяржаўная палітыка была накіравана на зніжэнне радыяцыйнай рызыкі для здароўя людзей, забеспячэнне бяспекі іх жыццядзейнасці. За гэты час было рэалізавана 6 дзяржпраграм па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў.
— Сёння ў нашай краіне дзейнічае Дзяржаўная праграма «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026–2030 гады, якая забяспечвае інтэграцыю кіравання сучаснай постчарнобыльскай сітуацыяй у адзіную сістэму комплекснага забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, «чарнобыльскія» мерапрыемствы інтэграваныя і ў шэраг дзяржаўных праграм новага цыклу, — адзначыў сенатар.
За пасляаварыйны перыяд з зон радыеактыўнага забруджвання вернута да нармальных умоў жыццядзейнасці 1657 населеных пунктаў або 45% ад агульнай колькасці населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання (без уліку эвакуяваных і адселеных населеных пунктаў). З 1993 года вернута ў сельскагаспадарчае выкарыстанне 20,5 тыс. га земляў у Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. На пастаяннай аснове арганізавана правядзенне спецыяльных аграхімічных і агратэхнічных абарончых мерапрыемстваў, якія забяспечваюць вытворчасць чыстай высакаякаснай прадукцыі, якая адпавядае самым жорсткім нарматывам.
Спыніўся дакладчык і на тэме аднаўлення ляснога фонду, сістэме мер па сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, спецыяльнай дыспансерызацыі насельніцтва, шматузроўневай сістэме аказання медыцынскай дапамогі, забеспячэнні дзяржавай бясплатнага санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення пацярпелага насельніцтва.
— Праца, накіраваная на забеспячэнне адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў, будзе працягнута, каб людзі ў гэтых раёнах маглі жыць звычайным жыццём: сеяць хлеб, будаваць дамы, выхоўваць дзяцей. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС — гэта ўрок усяму чалавецтву, які стаў важным напамінам аб неабходнасці максімальнай асцярожнасці ў працы атамных электрастанцый ва ўсім свеце. Менавіта таму Беларуская АЭС абсталявана шматузроўневымі сістэмамі бяспекі, — падсумаваў Ілья Ікан.
Традыцыйна ў завяршэнні сустрэчы ў заводчан была магчымасць задаць сенатару пытанні. Прысутныя цікавіліся, як сусветныя каціроўкі на нафту ўплываюць сёння на цэнаўтварэнне на беларускіх АЗС, а таксама пагаварылі пра ролю жанчын у нафтахімічнай галіне.
Гарадок
Адзіны дзень інфармавання па тэме: «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця» прайшоў на Гарадоччыне. Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп сустрэліся з працоўнымі калектывамі ўстаноў і прадпрыемстваў раёна.
Старшыня Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Палякова правяла сустрэчу з работнікамі крамы «Маяк» і ўчастка водаправода і каналізацыі «Гарадоцкі раён» філіяла «Віцебскводаканал».
– Нягледзячы на тое, што з даты трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі прайшло ўжо сорак гадоў, і сёння ў Беларусі праводзіцца вялікая праца па ліквідацыі яе наступстваў, – падкрэсліла кіраўніца раёна. – Рэалізавана шэсць дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў і сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў. У цяперашні час у дзяржаве дзейнічае Дзяржпраграма «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026 – 2030 гады. Яна забяспечвае функцыянаванне адзінай сістэмы комплекснага забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Мерапрыемствы па ліквідацыі наступстваў аварыі інтэграваныя ў дзяржпраграмы «Грамадства роўных магчымасцей», «Беларусь інтэлектуальная», «Здароўе нацыі», «АПК будучыні», «Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць», «Будаўніцтва жылля», «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2026 – 2030 гг.
Амаль чвэрць тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва краіны, апынулася забруджана радыенуклідамі. Спынілі існаванне 479 населеных пунктаў. Па падліках спецыялістаў, сукупны ўрон ацэньваецца ў 32 бюджэты рэспублікі 1985 года.
За чатыры дзесяцігоддзі праведзена маштабная праца па адраджэнні жыцця на пацярпелых тэрыторыях. Ад ліквідацыі наступстваў перайшлі да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. У першую чаргу дзяржава пазабацілася аб зніжэнні радыяцыйнага рызыкі для здароўя людзей. За пасляаварыйны перыяд было адселена 138 тыс. чалавек, 200 тыс. выехалі самастойна. Грамадзян забяспечылі жыллём, кампенсацыйнымі выплатамі, льготамі і дапаможнікамі.
Ірына Міхайлаўна расказала пра тое, як на сабе адчула падтрымку дзяржавы сем'ям перасяленцаў. Яе сям'я самастойна пераехала з Гомельскай вобласці на Віцебшчыну ў 1992 годзе. На новым месцы далі магчымасць пабудаваць жыллё на льготных умовах. Былі арганізаваны рэгулярная абавязковая спецыяльная дыспансерызацыя для кантролю за станам здароўя, бясплатнае аздараўленне ў санаторыях.
На Гарадоччыне сёння пражывае 171 перасяленец з Чарнобыльскай зоны. 73 чалавекі атрымліваюць надбаўкі да пенсіі як пацярпелыя ад аварыі.
Для насельніцтва пацярпелых тэрыторый мае важнае значэнне Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, адкрыты пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Гомелі ў 2002 годзе. Сёння гэтая клініка аснашчана абсталяваннем апошняга пакалення і адпавядае еўрапейскім стандартам аказання меддапамогі. З мэтай забеспячэння даступнасці спецыялізаванай медыцынскай дапамогі грамадзянам спецыялісты цэнтра практыкуюць выязныя формы работы. Так, штогод аглядаецца каля 10 тыс. чалавек, з якіх каля 40 % – дзеці.
Ажыццяўляецца работа па вяртанні земляў у сельгасабарот. З 1993 года вернута ў сельскагаспадарчае выкарыстанне 20,5 тыс. га земляў у Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Штогод праводзіцца радыяцыйнае абследаванне лясных масіваў, найбольш наведвальных людзьмі, з мэтай вызначэння месцаў, дзе збор бярозавага соку, дзікарослых прадуктаў (ягад і грыбоў) забаронены.
Улічваючы сумны досвед мінулых гадоў, Беларуская АЭС у Астраўцы аснашчана шматузроўневай сістэмай бяспекі. Яна паспяхова працуе ўжо пяць гадоў, выпрацоўвае парадку 40 % усёй электраэнергіі краіны. Гэта дазволіла дзяржаве цалкам адмовіцца ад імпарту энерганосьбіта і скараціць аб'ём выкідаў парніковых газаў. Такім чынам Беларусь забяспечыла сябе надзейнай крыніцай экалагічна чыстай і даступнай для насельніцтва энергіі на дзесяцігоддзі наперад.
ДОКШЫЦЫ
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аксана Палачаніна сустрэлася з калектывам рэдакцыі газеты «Родныя вытокі».
У ходзе сустрэчы размова ішла пра тое, як вядзецца адраджэнне тэрыторый Рэспублікі Беларусь, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пра сацыяльную абарону насельніцтва як прыярытэт дзяржаўнай палітыкі нашай краіны.
– Сёння «мірны атам» трывала ўвайшоў у многія сферы дзейнасці чалавека, і мы разумеем: краіна, якая мае сучасныя АЭС, можа ствараць канкурэнтаздольную прадукцыю для сусветнага рынку, – адзначыла ў заключэнне Аксана Эдуардаўна. – Чарнобыльскі вопыт многаму навучыў усіх нас. Аварыя стала урокам для ўсяго чалавецтва. І сёння на новых АЭС, у тым ліку і на беларускай, колькасць ступеняў абароны гарантуе бяспеку.
МІЁРЫ
У межах Адзінага дня інфармавання супрацоўнікі РАНС сустрэліся з кіраўніком справамі райвыканкама Наталляй Бродніцкай. Яна нагадала, што пасля аварыі на ЧАЭС 70% выкідаў прыйшлося на Беларусь: чвэрць тэрыторыі стала непрыдатнай для пражывання, пятая частка насельніцтва апынулася ў зоне рызыкі, а шкода ацэньвалася ў 32 гадавых бюджэты рэспублікі 1985 года.
РОССОНЫ
40 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны.
Наша Рэспубліка ўклала каласальныя сродкі, каб мінімізаваць наступствы аварыі. Людзей перасялялі, тэрыторыі дэзактывавалі, радыеактыўныя адходы пахавалі. Прымаліся дзяржпраграмы па аднаўленні рэгіёнаў. Упор рабілі на тыя праекты, якія патрэбны былі людзям: сацыяльная падтрымка, развіццё аховы здароўя, жыллё, чыстая вада, газіфікацыя, аднаўленне земляў.
Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Генадзя Фёдарава, беларуская АЭС лічыцца адной з самых бяспечных у свеце. Яна выпрацоўвае парадку 40 працэнтаў электраэнергіі. Гэта дазваляе рабіць жыццё беларусаў камфортным.
У нашым раёне энергетыкі рэканструююць трансфарматарныя падстанцыі, электралініі, і людзі паступова пераходзяць на электраацяпленне, — сказаў ён.
БРАСЛАЎ
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Аленай Бабінскай сустрэлася з працоўным калектывам КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік».
— 40 гадоў таму, 26 красавіка 1986 г., адбылася найбуйнейшая радыяцыйная аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Яна мела буйнамаштабныя эканамічныя і сацыяльна-псіхалагічныя наступствы для нашай рэспублікі.
Амаль чвэрць тэрыторыі краіны апынулася забруджанай. На ёй пражывала пятая частка насельніцтва Беларусі.
Сёння пацярпелыя рэгіёны газіфікаваны, пабудаваны станцыі па абезжалезванні вады, функцыянуе разгалінаваная сацыяльная інфраструктура, падведзены добрыя дарогі, добраўпарадкаваны вуліцы вёсак і пасёлкаў, — адзначыла Алена Міхайлаўна.
Звяртаючыся да калектыву КУП ЖКГ, які ў многім забяспечвае годнае жыццезабеспячэнне браслаўцаў, кіраўніца раёна падзякавала супрацоўнікаў за іх неабходную працу.
ЧАШНІКІ
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Станкевіч сустрэўся з калектывам Чашніцкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў.
У ходзе сустрэчы размова ішла пра тое, як вядзецца адраджэнне тэрыторый Рэспублікі Беларусь, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пра сацыяльную абарону насельніцтва як прыярытэт дзяржаўнай палітыкі нашай краіны.
– Сёння ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае дзяржаўная праграма «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026-2030 гады, якая з'яўляецца лагічным працягам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на вырашэнне праблем «ядзернай спадчыны», і забяспечвае інтэграцыю кіравання сучаснай постчарнобыльскай сітуацыяй у адзіную сістэму комплекснага забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь, – адзначыў Дзмітрый Зенонавіч. – Чарнобыльскі вопыт шмат чаму навучыў. Аварыя стала урокам для ўсяго чалавецтва
ДУБРОВА
У рамках правядзення адзінага дня інфармавання сёння з калектывам ААТ «Дубровенскі льнозавод» сустрэўся старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта Алег Макарэвіч.
"40 гадоў – гэта доўгі тэрмін, але эха Чарнобыля ўсё яшчэ гучыць. Гэта напамін аб тым, што мы павінны быць пільнымі, адказнымі і заўсёды ставіць бяспеку на першае месца. Землі пацярпелых тэрыторый паступова вяртаюцца ў сельскагаспадарчы абарот, адраджаюцца і ўстойліва развіваюцца гарады і вёскі", – падкрэсліў ён.
Пасля чатырох дзесяцігоддзяў землі, раней аднесеныя да забруджаных, не пазнаць. Жыццё ўвайшло ў звычайнае рэчышча. Яго плынь практычна не адрозніваецца ад любых іншых рэгіёнаў краіны. Людзі спакойна працуюць, выхоўваюць дзяцей. Яны адчуваюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
АРША
У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча з калектывам ААТ «Арша-Сервіс».
Перад работнікамі прадпрыемства выступілі старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Іна Хамутоўская і старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Аршанскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Алесіна.
Асноўнай тэмай абмеркавання стала актуальная і значная для кожнага беларуса праблема – «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».
У ходзе сустрэчы работнікі прадпрыемства больш падрабязна даведаліся пра храналогію трагічных падзей ночы 26 красавіка 1986 года. Акрамя таго, удзельнікі абмеркавалі дзяржаўную палітыку, якая праводзіцца па пераадоленні наступстваў катастрофы.
Асаблівая ўвага была ўдзелена людзям, якія, рызыкуючы жыццём і здароўем, удзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі, пытанням бяспечнага развіцця мірнага атама ў краіне. Інна Хамутоўская расказала аб рэалізацыі ў Аршанскім раёне грамадзянскай ініцыятывы "Памяці ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі".
ПОЛАЦК
Сёння ў працоўных калектывах Полаччыны праходзіць Адзіны дзень інфармавання. На гэты раз яго тэма прысвечана 40-годдзю трагічных падзей на Чарнобыльскай АЭС, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі і жыцці нашай краіны.
Аварыя, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, стала найбуйнейшай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі. Яе наступствы аказаліся па-сапраўднаму маштабнымі, закрануўшы эканоміку, грамадства і псіхалагічны стан людзей. Беларусь, на жаль, пацярпела ад гэтай бяды мацней за іншых.
Аднак, як падкрэсліваюць сёння выступаючыя перад калектывамі, за мінулыя чатыры дзесяцігоддзі наша краіна прайшла доўгі і няпросты шлях. Мы змаглі не толькі справіцца з наступствамі катастрофы, але і пачаць адраджэнне пацярпелых тэрыторый, паступова пераводзячы іх на рэйкі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
ЛЁЗНА
У дзіцячым садзе «Сонейка» г. п. Лёзна прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Тэма сустрэчы — «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».
Галоўны госць — старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шляднеў. Ён нагадаў калектыву ўстановы аб найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофе ў гісторыі чалавецтва. Але галоўны фокус размовы быў на тым, што ўдалося пабудаваць дзякуючы тым урокам.
Беларусь зрабіла высновы: сёння краіна цалкам адмовілася ад імпарту электраэнергіі, атамная энергетыка паспяхова развіваецца.
Па суадносінах электразаправак і эка-машын рэспубліка ўпэўнена ўваходзіць у топ-15 краін свету.
У Віцебскай вобласці ўжо больш за 3 тысячы электрамабіляў і 41 зарадная станцыя. У найбліжэйшы час такая з'явіцца і ў Ліёзна!