Эфектыўнасць узаемадзеяння
У ЛП № 9 з удзелам прадстаўніка пракуратуры Віцебскай вобласці зацікаўленымі структурамі абмеркаваны пытанні узаемадзеяння ўстаноў ДВП вобласці і органаў унутраных спраў.
У рамках мерапрыемства яго ўдзельнікі падзяліліся інфармацыяй аб правапрымяняльнай практыцы, агучылі наяўныя складанасці ў рабоце, абмяняліся думкамі аб шляхах удасканалення далейшай дзейнасці і працягу эфектыўнага узаемадзеяння для забеспячэння дасягнення пастаўленых задач. Сустрэча, што адбылася, накіравана на своечасовую выпрацоўку рашэнняў па праблемных пытаннях практычнай дзейнасці.
Начальнік аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай
сістэмы
і прымусовага выканання
В.І.Пашкоўскі