Эканоміка ідзе наперадзе вытворчасці, – лічыць Мікалай Шарснёў. – Нельга скідваць з рахункаў і пытанні матывацыі працаўнікоў. Зраўнялаўкі быць не павінна.

У лістападзе, калі палявыя работы на зямлі заціхаюць, самы час выбудаваць стратэгію заўтрашняга дня. Без эканамічных разлікаў тут не абысціся. На нарадзе з кіраўнікамі арганізацый аграпрамысловага комплексу старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў параўноўвае паказчыкі выхаду прадукцыі раслінаводства на гектар сельскагаспадарчых земляў і на гектар ворнай зямлі. Па шэрагу сельгас-арганізацый выснова адназначная: неабходна ў корані мяняць падыходы да гаспадарчай дзейнасці, пачынаючы з перагляду структуры плошчаў, выканання тэхналогій.


Кадравыя змены закранулі выканаўчую вертыкаль Дубровенскага і Чашніцкага райвыканкамаў. На павышэнне пайшоў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Карнееў, які пяць гадоў адпрацаваў у адной камандзе з нядаўна прызначаным на пасаду кіраўніка раёна Алегам Лындыным. Цяпер ужо першы намеснік старшыні райвыканкама А.Карнееў адразу называе асноўныя кропкі прыкладання сіл у аграрным сектары раёна: нарашчэнне паказчыка шчыльнасці кароў на 100 гектараў сельскагаспадарчых земляў шляхам павелічэння пагалоўя. Умовы для гэтага спрыяльныя: кармоў дастаткова, памяшканні для дарошчвання цялят уводзяцца. Старшыня аблвыканкама адзначае, што на Дубраўшчыне створаны добры зачын для далейшага развіцця: паказчык выхаду

прадукцыі раслінаводства на гектар ворнай зямлі складае 60 адзінак. А значыць, у жывёлаводаў ёсць падставы для выхаду на падвоены вынік.


- Дубровенскі раён – адзін з базавых для вобласці, - падкрэсліў Мікалай Шарснёў. – На яго будуць раўняцца іншыя. Вам трэба яшчэ раз прааналізаваць структуру пасяўных плошчаў, каб цейсней увязаць вынікі працы на палях з магчымасцямі жывёлаводаў.


На пасаду намесніка старшыні Чашніцкага райвыканкама па эканоміцы прызначаны Аляксандр Сурын, раней які ўзначальваў раённую інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Ён добра ведае становішча спраў з бухгалтарскім улікам і эканомікай арганізацый раёна, таму патрабаванне старшыні аблвыканкама павінен рэалізаваць у канкрэтных справах.


- Эканоміка крочыць наперадзе вытворчасці, - напутствуе Мікалай Шарснёў. – Нельга скідаць з рахункаў і пытанні матывацыі працаўнікоў. Зраўняльнасці паміж тымі, хто працуе добрасумленна і гультаямі быць не можа.


Сур'ёзную работу па пераглядзе пасяўных плошчаў неабходна правесці і новаму дырэктару ААТ «Бліжніца» Полацкага раёна Браніславу Піліпенку. Неабходна павысіць паказчыкі эфектыўнасці раслінаводства, на належны ўзровень падняць работу агранамічнай і заатэхнічнай службаў.


Семь гадоў кіруе сельгаспрадпрыемствам «Барсеева» ў Лёзненскім раёне Сяргей Альхоўка. На жаль, тут прасочваецца тэндэнцыя істотнага зніжэння па шэрагу асноўных паказчыкаў – і ў вытворчасці малака, у жывёлагадоўлі і раслінаводстве ў цэлым. Так, прадпрыемства ўвайшло ў інтэграцыйную структуру, але абнадзейвацца, што ўсе праблемы вырашацца самі, памылкова.

- За вас вашу працу ніхто не зробіць, - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

            

З задавальненнем быў заслуханы справаздачу аб праведзенай рабоце дырэктара філіяла «Галубічы» ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат»

Ігара Вайцяховіча. За год дырэктару многае ўдалося. Для павелічэння прадукцыі жывёлагадоўлі тут перагледзелі структуру пасяўных плошчаў – атрымалі больш рапсу, гароху, люцэрны. І прывагі буйной рагатай жывёлы радуюць, і філіял развіваецца – будуецца асобнае памяшканне для утрымання цялушак, набірае абароты мясная жывёлагадоўля.   

            

А вось для дырэктара ААТ «Лежні» Шумілінскага раёна Аляксандра Папіна мінулы год аказаўся правальным, асаблівая размова – падзенне надояў малака ад каровы. Трэба разбірацца і з кармамі, і з умовамі арганізацыі працы жывёлаводаў. На ўзровень надояў уплывае комплекс прычын, сярод якіх - непрадуктыўная жывёла, не якасныя кормы, а таксама ўвага, а то і ігнараванне персаналу. 

           

- У любым выпадку праблемы трэба вырашаць праз матывацыю працы кожнага работніка фермы і поля, - перакананы старшыня аблвыканкама. - З улікам багатага запасу кармоў, а па вобласці сёлета нарыхтавана ў сярэднім 30 кармовых адзінак на галаву жывёлы, стаіць задача эфектыўна выкарыстоўваць іх для вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У канчатковым выніку мы атрымаем больш таннае малако і мяса, а значыць, станеце канкурэнтаздольнымі.

 

Святлана ДЗЕДЗІНКІНА.