Інавацыйны фонд


ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення адкрытага конкурсавога адбору мерапрыемстваў па маштабаванні вынікаў пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця для фінансавання са сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

На выкананне п. 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. № 357 прынята рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203 ”Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта“, у рэдакцыі рашэння Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2016 г. № 172.

Дадзеным рашэннем вызначаны парадак фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду.

Згодна з п. 4 Інструкцыі аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – Інструкцыя), зацверджанай рашэннем, інавацыйны фонд фарміруецца аблвыканкамам за кошт адлічэнняў у памеры 10 працэнтаў ад падатку на прыбытак, выплачанага ў адпаведнасці з заканадаўствам у мясцовыя бюджэты на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Згодна з п. 8 Інструкцыі фінансаванне праектаў (работ) са сродкаў інавацыйнага фонду ажыццяўляецца па выніках конкурснага адбору і ведамаснай навукова-тэхнічнай экспертызы, а таксама, у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, вынікамі дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы.

Аб'ява аб правядзенні адкрытага конкурснага адбору праектаў (работ, мерапрыемстваў) для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду размяшчаецца на афіцыйным сайце аблвыканкама.

Для ўдзелу ў адкрытым конкурсным адборы арганізацыі, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, прадстаўляюць у тэрмін, указаны ў аб'яве, для разгляду камісіяй наступныя дакументы: заяўку на ўдзел у адкрытым конкурсным адборы з абгрунтаваннем неабходнасці выдзялення сродкаў з інавацыйнага фонду, напрамкаў іх выкарыстання; бізнес-план інавацыйнага праекта або тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне навукова-даследчай працы; дакументы, якія пацвярджаюць навізну тэхналогіі і (або) прадукцыі для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі; іншыя дакументы і матэрыялы, звязаныя з выкананнем праектаў (работ, мерапрыемстваў).

У ходзе правядзення адкрытага конкурснага адбору камісія пры вызначэнні пераможцаў пры іншых роўных умовах кіруецца прыярытэтным значэннем праектаў (работ, мерапрыемстваў) для Віцебскай вобласці, а таксама магчымымі эканамічнымі, сацыяльнымі і іншымі перавагамі праектаў (работ, мерапрыемстваў).