Агульная характарыстыка дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) Віцебскай вобласці
На 1 студзеня 2026 г. на тэрыторыі вобласці дзейнічаюць 54 493 суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 9 005 юрыдычных асоб (з іх 8798 – малыя, 207 – сярэднія арганізацыі), 19 536 індывідуальных прадпрымальнікаў і 25 952 фізічныя асобы (грамадзяне, якія ажыццяўляюць індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць, рамесную дзейнасць і дзейнасць у сферы аграэкатурызму).
У 2025 годзе падатковыя паступленні ў бюджэт ад дадзенай катэгорыі выраслі да 2024 года на 14,1 працэнта і склалі 32,5 працэнта ў агульных паступленнях у кансалідаваны бюджэт.
У сектары МСП вобласці занята каля 150 тыс. чалавек або 30 працэнтаў ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы вобласці.
Ужо працуючымі суб'ектамі прадпрымальніцтва ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы вобласці ў 2025 годзе пададзена 73 паведамленні аб пачатку ажыццяўлення асобных відаў эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 г. № 7 ”Аб развіцці прадпрымальніцтва“.
Малы бізнес Віцебшчыны штогод удзельнічае ў Нацыянальным конкурсе ”Прадпрымальнік года“. У 2025 годзе з 61 заяўкі на ўдзел пераможцамі ў сваіх намінацыях сталі: ЧПТУП ”Палімерканструкцыя“ – вытворца водаачышчальнага абсталявання, ТАА ”М8–Аўто“, якое абслугоўвае грузавую аўтатэхніку, ППТУП ”Прамкомплектцэнтр“ – вытворца будаўнічых металаканструкцый, ТАА ”ДжыМаторс“, якое аказвае паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў.
Стварэнне новых арганізацый у рэальным сектары эканоміцы
У 2025 годзе суб'ектам прадпрымальніцтва на аўкцыёнах прададзена 136 невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці (20 – рэспубліканскай уласнасці, 116 – камунальнай). З агульнай колькасці рэалізаваных аб'ектаў на аўкцыёнах з устанаўленнем пачатковага кошту продажу, роўнага базавай велічыні, прададзена 77 аб'ектаў. Добрыя суб'екты гаспадарання, якія арандуюць маёмасць не менш за 3-х гадоў, прададзена 16 аб'ектаў.
У 2025 годзе пачалі ажыццяўляць дзейнасць 534 новыя арганізацыі і 21 вытворчасць ва ўсіх галінах эканомікі.
У вытворчай сферы адкрыты арганізацыі па вытворчасці драўляных домакамплектаў, металічных дзвярэй, аконных блокаў, рам, іншых асноўных арганічных хімічных рэчываў, пашыве мяккіх цацак; у сферы паслуг – па аказанні спецыялізаванай лекарскай практыкі, будаўнічых работ, па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў, таксі, па забеспячэнні фізічнага камфорту і іншыя.
На базе дзейных прадпрыемстваў адкрыты новыя вытворчасці: па вытворчасці хлебабулачных вырабаў, прадукцыі пітомнікаў і іншыя.
Фінансавая падтрымка суб'ектаў малога прадпрымальніцтва
У межах Дзяржаўнай праграмы ”Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва“ на 2021 – 2025 гады (зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2021 г. № 56) па выніках праведзеных конкурсаў інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, абавязковай умовай якіх з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў, у 2025 годзе 13 суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія рэалізуюць 24 інвестыцыйныя праекты, аказана дзяржаўная фінансавая падтрымка:
у выглядзе кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;
у выглядзе кампенсацыі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах лізінгу (фінансавай арэнды) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўцы.
У 2025 годзе дадзеныя суб'екты адкрылі 25 новых працоўных месцаў.
Таксама ў 2025 годзе 8 суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія прынялі ўдзел у 17 выстаўках, аказана дзяржаўная фінансавая падтрымка ў выглядзе кампенсацыі часткі расходаў, звязаных з удзелам у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах альбо з іх арганізацыяй, на суму 122,11 тыс.рублёў.
Інфраструктура падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
Для забеспячэння даступнасці інфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымкі суб'ектаў прадпрымальніцтва на тэрыторыі вобласці створаны і дзейнічаюць 6 цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва
(з іх у г. Орша і Аршанскім раёне – 3 цэнтры, у гарадах Віцебск, Полацк і Наваполацк – па 1 цэнтру) і 3 інкубатары малога прадпрымальніцтва (2 – у г.Віцебску і 1 – у г.Оршы).
Цэнтры аказваюць садзейнічанне ў атрыманні фінансавых
і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, інфармацыйных, метадычных
і кансультацыйных паслуг, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і прыцягнення кваліфікаваных кадраў, праводзяць маркетынгавыя даследаванні, іншае садзейнічанне ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, інкубатары прадастаўляюць суб'ектам малога прадпрымальніцтва памяшканні і маёмасць, інфармацыйныя і кансультацыйныя паслугі, аказваюць садзейнічанне ў пошуку партнёраў, атрыманні фінансавых рэсурсаў.
ККУП “Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“ (г. Віцебск) аказвае інфармацыйна-кансультацыйныя паслугі па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, атрымання маёмаснай і фінансавай падтрымкі, распрацоўцы бізнес-планаў, арганізуе выставы-кірмашы і дзелавыя мерапрыемствы.
Акрамя асноўных статутных функцый цэнтрамі Аршанскага раёна праводзіцца работа па уцягванні насельніцтва ў вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і арганізацыі аграэкатурызму (ТАА “АЛРІіКо“, Аршанскі раён, в. Пішчалава), рэалізуюцца праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі для прыцягнення іх у сферу IT–тэхналогій і прадпрымальніцтва (УДА “Аршанскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі“, г. Орша).
Цэнтрамі Полацкага раёна УККП г.Полацка ”Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва“ і ККУП ”Наваполацкі цэнтр прадпрымальніцтва і нерухомасці“ аказваецца інфармацыйна-кансультацыйная падтрымка па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці ў сферы аграэкатурызму і рамеснай дзейнасці, атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, садзейнічанне ў распрацоўцы тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў, бізнес-планаў, фарміруецца база дадзеных невыкарыстоўваемай маёмасці камунальнай формы ўласнасці, ажыццяўляецца арганізацыя і правядзенне аўкцыёнаў па продажы ў прыватную ўласнасць нерухомай маёмасці камунальнай формы ўласнасці.
Інкубатарамі ТАА ПГ ”Закон і Парадак“ (г.Віцебск) і
ТАА ”Аршанскі бізнес-інкубатар ”Закон і Парадак“ (г.Орша) арганізавана работа Стартап-школы ”Віцебск“. ТАА ПГ ”Закон і Парадак“ (г.Віцебск) з'яўляецца ўдзельнікам Віцебскага інфармацыйна-прамысловага кластара фармацэўтычных, біямедыцынскіх і інфармацыйных тэхналогій і яго інфраструктуры і рэалізуе праект па стварэнні Тэхнапарка біямедыцынскіх і інфармацыйных тэхналогій ”Віцебская крэмніевая даліна“.
Інкубатар ТАА ”Інтэлектуальныя тэхналогіі бізнесу“ (г.Віцебск) аказвае кансалтынгавыя паслугі.
У 2025 годзе суб'ектамі інфраструктуры падтрымкі МСП аказана 5,6 тысячы кансультацыйных і інфармацыйных паслуг, праведзена 184 семінары і стартап-мерапрыемствы.
Садзейнічанне беспрацоўным
Для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе прадастаўлена фінансавая падтрымка ў выглядзе выдзялення субсідый 95 беспрацоўным грамадзянам. У мэтах павышэння фінансавай пісьменнасці пры садзейнічанні службы занятасці Віцебскай вобласці накіраваны на навучальныя курсы па праграме ”Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці і бізнес-планавання“ 59 чалавек.
Інфармацыя аб садзейнічанні службай занятасці беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці размешчана на сайтах райвыканкамаў і на сайце Інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА Прававая Група ”Закон і Парадак“ – законипорядок.бел.