Транспарт і сувязь

Транспарт

Абслугоўванне жыхароў і гасцей Віцебскай вобласці ажыццяўляецца транспартам агульнага карыстання ААТ «Віцебскаблаўтатранс», перавозчыкамі прыватнай формы ўласнасці.

Перавозка пасажыраў забяспечваецца па 159 гарадскіх, 457 прыгарадных, 38 міжгародніх і 2 міжнародных маршрутах. У сярэднім за суткі філіяламі ААТ «Віцебскаблаўтатранс» па названых маршрутах перавозіцца 294,9 тысяч пасажыраў. Для выканання экспарту паслуг у наяўнасці маецца 35 грузавых аўтацягнікоў.

ААТ «Віцебскаблаўтатранс» для перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання задзейнічана 798 аўтобусаў, 88 тралейбусаў, 69 трамвайных вагонаў і 1 электробус.

Перавозка пасажыраў на Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі ажыццяўляецца 20 цягнікамі міжнародных ліній, 22 цягнікамі міжрэгіянальных ліній і 56 цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа. У сярэднім за суткі названымі цягнікамі перавозіцца 19 тыс. пасажыраў. На вакзалах станцый Віцебск і Полацк для пасажыраў ўкаранёна бясплатная паслуга бесправаднога доступу ў сетку Інтэрнэт з дапамогай тэхналогіі Wi-Fi. Для атрымання даведачнай інфармацыі аб раскладзе руху цягнікоў, кошце праезду на вакзалах станцый Віцебск і Полацк устаноўлены інфармацыйна-даведачныя тэрміналы.


Сувязь

Кабельныя аператары Віцебскай вобласці


Дарогі

Працягласць мясцовых аўтамабільных дарог Віцебскай вобласці, якія знаходзяцца на балансе КУП ”Віцебскаблдарбуд“, складае 15 040,4 км, з іх цвёрдае пакрыццё маюць 11 781,7 км або 78,3 %, грунтавыя дарогі – 3 258,7 км або 21,7%.

На балансе РУП ”Віцебскаўтадар“ знаходзіцца 3 019,5 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, у тым ліку на тэрыторыі Віцебскай вобласці абслугоўваецца 2 963,6 км, на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці – 55,9 км.

Таксама на мясцовых і рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах агульнага карыстання вобласці знаходзіцца 1229 маставых збудаванняў працягласцю 33,8 тыс. паг.м і шэраг іншых прылад і збудаванняў, якія забяспечваюць бяспеку і зручнасць руху транспарту і пасажыраў.

Арганізацыямі дзяржаўнай дарожнай гаспадаркі Віцебскай вобласці выконваецца комплекс работ, якія забяспечваюць падтрыманне і захаванне транспартна-эксплуатацыйнага стану дарог і мастоў у бяспечным і бесперапынным рэжыме руху транспарту. Праводзяцца мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Вырабляюцца і ўсталёўваюцца альтанкі для адпачынку, аўтапавільёны для пасадкі і высадкі пасажыраў.