Эксперты пра новацыі зямельнага заканадаўства. Глядзіце адкрыты вебінар НЦЗПІ 5 жніўня!

Эксперты о новациях земельного законодательства. Смотрите открытый вебинар НЦЗПИ 5 августа!

Эксперты аб новацыях зямельнага заканадаўства. Глядзіце адкрыты вебінар НЦЗПІ 5 жніўня!

31.07.2026

5 жніўня на YouTube-канале НЦЗПІ а 10.30 адбудзецца адкрытая трансляцыя вебінара «Новацыі зямельнага заканадаўства – 2026».


Вебінар прысвецім тлумачэнню норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2026 г. № 149-З «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання зямельных адносін».

У студыі НЦЗПІ выступяць Андрэй Балыш, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы, і прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці: Сяргей Костраў, начальнік галоўнага ўпраўлення зямельных адносін, землеўпарадкавання і зямельнага кадастра, і Вікторыя Верына, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела рэгулявання зямельных адносін.

У прамым эфіры спікеры асветляць ключавыя новаўвядзенні ў зямельным заканадаўстве.

Спыняцца на папраўках, якія датычацца так званай «зямельнай амністыі», у прыватнасці:

·        прадастаўлення растэрміноўкі ўнясення платы за права легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў;

·        удакладнення плошчы легалізуемых зямельных участкаў;

·        пашырэння падстаў для прымянення зямельнай амністыі і іншых пытанняў легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў.

Асобную ўвагу нададуць карэкціроўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі. У фокусе абмеркавання наступныя пытанні:

·                   паўторнае прадастаўленне зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

·                   пашырэнне пераліку выпадкаў прадастаўлення зямельных участкаў без правядзення аўкцыёну;

·                   магчымасць іпатэкі зямельных участкаў і закладу права іх арэнды;

·                   вызначэнне пераліку выпадкаў, калі не патрабуецца ўключэнне зямельных участкаў у пералік вольных (незанятых) зямельных участкаў;

·                   змяненне парадку набыцця правоў на зямельны ўчастак асобамі, у якіх узніклі правы на размешчаныя на ім аб'екты нерухомай маёмасці.

Традыцыйна можна задаць пытанні па тэме вебінара. Накіроўвайце іх на электронную пошту nczpionline@center.gov.by да 11.00 5 жніўня. Адказ – у ходзе прамога эфіру.

Далучайцеся да трансляцыі, глядзіце відэа на каналах НЦЗПІ ў YouTube і Rutube і атрымлівайце карысную інфармацыю ад дзяржаўных рэгулятараў тых ці іншых сфер грамадскіх адносін і распрацоўшчыкаў прававых актаў!